«Тарнада» ў лядненскай Слабодцы

У панядзелак у сярэдзіне дня на вёску Слабодка Лепельскага сельсавета абрынуўся тарнада. Як распавядаюць вяскоўцы, спачатку ліў дождж, а потым узняўся моцны вецер, паднялася белая заслона вады настолькі шчыльная, што за два-тры метры ад сябе нічога нельга было разгледзець. І хаця бура працягвалася нядоўга, не больш хвіліны, бяды яна паспела нарабіць вялікай.

Самы вялікі ўрон быў нанесены дому, дзе жыве маладая сям’я Васіля і Валерыі Таран. За хвіліну на ім не стала страхі, абвалілася частка цаглянага франтона.

IMG_9974 IMG_9966 IMG_9970

Кажа Валерыя Таран:

— Гэта было жудасна і страшна. Калі абрынуўся дах і франтон, з гарышча ў хату заляцелі клубы пылу, нічога не было відаць. Страпілы, латы, абломкі шыферу заляцелі за 20 метраў, у агарод. У двары стаялі дзве машыны. Адна, “Рэно”, была адразу за домам, сцяна яе прыкрыла, а другой, “Аўдзі”, дасталося па поўнай: дошка ўляцела ў задняе шкло, нейкім аскепкам парвала жалеза на крышцы багажніка. Абарвала электраправодку, драты ляжалі на зямлі, пакуль не пад’ехалі электрыкі і не абрэзалі іх. Дом застрахаваны, будзем звяртацца ў дзяржстрах.

Іх суседкаIMG_9972 IMG_9973

Марыя Фёдараўна Ханяк, пе

нсіянерка, дапаўняе:

— Не дай Бог, якога страху мы з унучкай перажылі. Раптоўна навокал паўстала белая сцяна вады, з вакна плоту не было відаць, а гэта метры тры. Раптам як завые ў куце! А праз хвіліну гляджу ў другое вакно – у суседнім доме даху няма! Як сціхла стыхія зусім, выйшлі, агледзелі сядзібу. На наша шчасце, у нас нічога не паламала, толькі ў шыльдзе з нумарам дома 21 адзінку адарвала.

у астатніх сядзібах урон быў нанесены значна меншы, сарвала па тры-пяць л
істоў шыферу.

IMG_9976

У доме Аляксандра Труфанава праз дзірку ў даху працякла вада, прамачыла нядаўна адрамантаваныя столь і сцены. Магчыма, зноў запатрабуецца іх рамантаваць.

IMG_9982

Ля сядзібы Мікалая Хомчанкі “тарнадам” (так кажуць вяскоўцы) зваліла векавую ліпу. На шчасце, дрэва не парвала электралініі, не абрынулася ні на гаспадарчыя, ні на жылыя пабудовы, толькі перакрыла праезд па вуліцы. Раней вяскоўцы некалькі разоў звярталіся пісьмова і вусна да старшыні Лепельскага сельвыканкама Адама Ташліковіча, каб дапамог у абпільванні векавых дрэваў, бо тыя ўяўляюць рэальную небяспеку для ліній электрап
ерадач і пабудоў, аднак воз і цяпер там.

Трактарам ліпу сцягнулі на ўзбочыну, Мік
алай Хомчанка радуецца, што абыйшлося бе
з аварый ды прымерваецца, як папілаваць яе на дровы.

Урон нанесены амаль кожнай гаспадарцы, але нязначны, у асноўным ветрам паламала ды пакруціла пладовыя дрэвы: яблыні, грушы, слівы.

IMG_9979

Васіль МАТЫРКА.

Фота аўтара.

IMG_9974

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.