У Лепельскім раёне ў клубе 19-й асобнай механізаванай брыгады адбыўся канцэрт, прысвечаны чарговай гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афгані­стана

У клубе 19-й асобнай механізаванай брыгады адбыўся канцэрт, прысвечаны чарговай гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афгані­стана. Выступілі воіны-інтэрнацыяналісты Алег Хрыпаў, Уладзімір Жогаль, Аляксандр Барысаў, Валянцін Святагор, Аляксандр Ліхачоў, Міхаіл Казлоў. На мерапрыемства быў запрошаны  краязнавец Валерый Тухта, аўтар кнігі “У цяснінах памяці. Лепяльчане — ўдзельнікі вайны ў Афганістане 1979 — 1989 гг.» Ён распавёў прысутным, як ішла праца па стварэнні «афганскай кнігі». Камандаванне ўручыла Валерыю Уладзіміравічу Ганаровую грамату.
Пасля ўрачыстага мерапрыемства для воінаў-інтэрнацыяналістаў была праведзена экскурсія па пакоі Баявой славы часці. Тут у хуткім часе будзе створана асобная экспазіцыя, прысвечаная ўдзельнікам вайны ў Афганістане.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.