У Ладасне, што на Лепельшчыне, таемным чынам зніклі з дома электралічыльнік і два кілаграмы каляровага лому, праваахоўнікі выйшлі на след «чалавека-невідзімкі», той стаў бачным

ustanovka-schetchika-jelektrojenergii-1 У дзяжурную часць РАУС звярнулася лепяльчанка, якая працуе ў бальніцы. Больш за месяц яна не наведвала свой дачны дом у Ладасне, за гэты час туды, аднак, наведаўся злодзей, які скраў электралічыльнік і два кілаграмы лому каляровых металаў. Урон — 272 тысячы рублёў. Высветлена, што правапарушэнне ўчыніў жыхар Ладасна, 1988 года нараджэння. Узбуджана крымінальная справа, вядзецца следства.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.