У лепельчан — 2-е место на чемпионате Республики Беларусь по картингу

 

На картодроме ДТСААФ у вёсцы Прылессе Мінскага раёна адбыўся 5 і 6 этапы чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па картынгу.

Каманду Лепельскага раёна прадстаўлялі Уладзіслаў Бакурын, Станіслаў Дзівін, Мікіта Лук’янаў, Канстанцін Чыкін і Багдан Смажэўскі.

Гонка на картодроме заўсёды збірае шмат аматараў вялікай хуткасці, не гледзячы, на вуліцы дождж ці спёка. І зразумела чаму. На трасе больш за 1000 метраў можна паказаць майстэрства кіраваць хуткаснай машынай.

Паспяшаліся ў Стайкі і нашы юныя землякі, каб ў чарговы раз праславіць родны край. 3 дні упартай барацьбы на трасе ў такую спёку — гэта сапраўдны гераізм. Уявіце сабе, якую тэмпературу мае асфальтавае пакрыццё, калі ў паветры +34 градусы.

Не саступалі лепяльчане на працягу ўсіх этапаў спаборніцтваў, хоць было і шмат моцных супернікаў. У рэшце дасягнулі мэты і не падвялі свайго трэнера Ігара Клундука і раённы цэнтр дзяцей і моладзі.

У гэтыя дні давялося адчуць пах трасы па поўнай, бо ў моцную спякоту, вобразна кажучы, закіпаюць не толькі тэхніка і шыны, але і мозг. Аднак ад капрызаў надвор’я эмоцый не стала менш.

Даводзілася хлопцам і рамантаваць свае хуткасныя транспартныя сродкі пад кіраўніцтвам трэнера. Напрыклад, Улад Бакурын “наскочыў” падчас спаборніцтва на суперніка і сагнуў пярэднюю частку машыны. Добра, што адбылося гэта ў канцы дня, была магчымасць разабраць і выраўнаваць.

У Канстанціна Чыкіна на кваліфікацыйным заездзе таксама здарылася аварыйная сітуацыя. Аднаго суперніка на павароце развярнула, і ён ўдарыў лепяльчаніна. Паміж заездамі за паўгадзіны паспелі выраўнаваць. Пасля кожных спаборніцтваў даводзіцца чыніць карты, і гэта робяць самі гоншчыкі, зразумела, не без падтрымкі трэнера.

— У такія моманты дзейнічаем вельмі хутка і згрупавана, бо ад гэтага залежыць агульны вынік каманды, — кажа трэнер Ігар Клундук.

Зразумела, што ў душы ў хлопцаў падчас гонкі было хваляванне, але імкненне да перамогі ўсё ж перамагло. Праехалі лепяльчане ўпэўнена і ў агульную скарбонку дадалі добрыя вынікі.

Так, Уладзіслаў Бакурын заняў 2-е месца ў класе “А-125” у пятым этапе і 3-е — у шостым. Мікіта Лук’янаў у класе Rotax Max Micro ў 6-м этапе 3-яе месца.

У камандным заліку ў 5-м этапе чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па картынгу лепяльчане апынуліся на 2-м месцы, у 6-м этапе таксама на другой прыступцы п’едэстала.

Віншуем пераможцаў з заслужанымі перамогамі, жадаем хлопцам не спыняцца на дасягнутым і пакараць новыя хуткасныя рубяжы.

Таксама хочацца нагадаць, што каманда Лепельскага раённага ЦДіМ ў рэспубліканскіх спаборніцтвах «Серыя ДТСААФ» па выніках сезона 2020 года заняла трэцяе месца. Такія высокія вынікі за апошнія гады — паказчык прафесіяналізму настаўнікаў і старанняў маладых гоншчыкаў.

Хочацца выказаць падзяку мясцовай уладзе, кіраўніцтву цэнтра дзяцей і моладзі, а таксама бацькам за дапамогу ў падрыхтоўцы да спаборніцтваў. Дзякуючы агульным намаганням нашыя спартсмены праслаўляюць родную Лепельшчыну.

Наталля Храпавіцкая.

One thought on “У лепельчан — 2-е место на чемпионате Республики Беларусь по картингу

  • 14.07.2021 в 1:24 пп
    Permalink

    Браво настоящие продолжатели дела ,Пузанова Виктора Николаевича, и ДР. Колчина, Урбана, Сможевского, и ТД . И тгд.очеь много .всем уважуха.

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.