У Матырыне, на Лепельшчыне, адрамантавалі дзіцячы сад на пазабюджэтныя сродкі

У Матырыне адрамантавалі школьную спартыўную залу, у дзіцячым садзе падладзілі дах, пабялілі столь, замянілі лінолеум, школа набыла штыкетнік для замены агароджы на тэрыторыі дзіцячага сада. Рамонт праведзены на спонсарскія сродкі, а таксама на заробленыя пазабюджэтныя. Здавалі макулатуру і металалом. Адзінаццаць мільёнаў выручылі ад прададзенага збожжа, якое атрымалі ў КУВСГП “Баброва”, прымалі ў сябе летнік.

Уладзімір МІХНО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.