У міліцыю г. Лепеля звярнуўся жыхар Заслонава
У міліцыю звярнуўся жыхар Заслонава. У заяве паведаміў, што злачынец праз незамкнутую фортку залез у яго дачны дом у вёсцы Гарадзінец, украў электраінструменты на 1,4 мільёна рублёў. Злачынства ўчыніў жыхар Заслонава, непрацуючы 1982 года нараджэння. Можна сказаць, сусед украў у суседа. Вядзецца следства, украдзенае вернута.