У мінулым годзе на тэрыторыі Віцебскай вобласці ў вадзе загінула 78 чалавек, з іх шасцёра непаўналетніх

dba7d44ba9c15d062ce170cd716a42cfУ мінулым годзе на тэрыторыі Віцебскай вобласці ў вадзе загінула 78 чалавек, з іх шасцёра непаўналетніх — чацвёра хлопчыкаў і дзве дзяўчынкі. Гэта на 46 выпадкаў менш за аналагічны перыяд мінулага года. З агульнай колькасці людзей, якія патанулі, 38 гараджан, 40 жыхароў сельскай мясцовасці, сярод іх 65 мужчын і сямёра жанчын. На тэрыторыі Лепельшчыны на водных аб’ектах патанула чацвёра чалавек.
Хочацца нагадаць, што зоны адпачынку, лясныя масівы, берагі рэк, азёр, пляжы і іншыя з’яўляюцца грамадскімі месцамі ў час адпачынку грамадзян. Адміністрацыйная адказнасць наступае ў выпадку, калі распіццё спіртных і слабаалкагольных напояў будзе праходзіць на вачах у грамадзян. Не трэба забываць аб адказнасці за парушэнне нормаў экалагічнай бяспекі навакольнага асяроддзя і парадку прыродакарыстання, а таксама пажарнай бяспекі.
Незаконапаслухмяныя грамадзяне прыцягваюцца да адказнасці за ўчыненне адміністрацыйных правапарушэнняў: распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў або піва ў грамадскім месцы, а таксама з’яўленне ў грамадскім месцы ў стане ап’янення. На вінаватых накладаецца штраф у памеры да васьмі базавых велічынь, а ў выпадку паўторнага ўчынення правапарушэння прадуглежаны штраф ад дзвюх да пятнаццаці базавых велічынь або адміністрацыйны арышт. За распальванне вогнішчаў у забароненых месцах у адпаведнасці з арт.15.58 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях вінаваты папярэджваецца або караецца штрафам у памеры да дванаццаці базавых велічынь. За забруджванне лесу і іншай драўнінна-хмызняковай расліннасці парушальнік папярэджваецца або абавязаны будзе заплаціць штраф у памеры да пяцідзесяці базавых велічынь, за купанне ў забароненых месцах — штраф ад адной да трох БВ.
За тры месяцы бягучага года за з’яўленне ў грамадскіх месцах у нецвярозым стане прыцягнута 336 грамадзян. За распіццё спіртных напояў у грамадскіх месцах да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 37 грамадзян, з іх дваццаць чалавек — за распіццё слабаалкагольных напояў і піва.
Вельмі небяспечна купацца ў нецвярозым стане, у забароненых і неўстаноўленых для гэтага месцах, плыць на няспраўнай або не абсталяванай выратавальнымі сродкамі лодцы, сядзець на яе бартах, перасаджвацца з месца на месца або з адной лодкі ў іншую ў час руху.
Купацца трэба не раней, чым праз паўтары-дзве гадзіны пасля прыёму ежы. Тым, хто не ўмее плаваць, нельга карыстацца лодкамі, надзіманымі сродкамі, іншымі прадметамі, не абсталяванымі спецыяльнымі прыстасаваннямі для плавання. Нельга купацца па адзіночцы, у цёмны час сутак, пры моцных хвалях. Не трэба скакаць у ваду ў месцах з невядомай глыбінёй і рэльефам дна. Не варта заплываць далёка ад берага, лепш разлічваць на свае сілы. Не трэба пакідаць дзяцей ля вадаёмаў без нагляду, скакаць у ваду з дамбаў, прыстаняў, катараў і лодак. Не трэба падаваць ілжывыя сігналы бедства, выкарыстоўваць для плавання дошкі, бярвенне, надзіманыя матрацы, камеры аўтамашын і іншыя дапаможныя сродкі.
Бескантрольнасць з боку бацькоў вядзе да страты дзяцей. Вельмі важна заўсёды памятаць, што вада не даруе бяспечнасці.
Для таго, каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў, страты блізкіх людзей і дзяцей, трэба выконваць правілы, названыя вышэй, і захоўваць меры бяспекі на вадзе. У выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый неабходна паведаміць аб гэтым у міліцыю па тэлефоне 102, службу выратавання МНС па тэлефоне 101 або на нумар аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі 103.
Ігар МІХНО,
начальнік аддзела
аховы правапарадку
і прафілактыкі
Лепельскага РАУС;
Станіслаў МАРКОЎСКІ,
старшыня Лепельскай
раённай арганізацыі
Таварыства
выратавання на водах.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.