Украл из ее ролеты мягкую игрушку

1436873140У міліцыю звярнулася лепяльчанка, індывідуальны прадпрымальнік, якая гандлюе на цэнтральным базары. Невядомы злодзей скраў з яе ралета мяккую цацку. Ды не маленькі плюшавы сувенір, а вялікую, коштам ажно 85 рублёў!
Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку РАУС успаміналі, што найчасцей крадуць спіртное, прадукты харчавання, вырабы з каляровых металаў, інструменты, вопратку, а каб плюшавую цацку — такога выпадку ў практыцы не бывала…
З самага пачатку выказалі меркаванне, што верагодны злодзей — малады чалавек. У далейшым гэтая версія пацвердзілася, цацку знайшлі ў навучэнца дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа. Казаў, што збіраўся падарыць яе каханай дзяўчыне.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.