Украл мобильник

bk_info_orig_51097_1456054938Хлопец 2001 года нараджэння, жыхар вёскі Грыгаравічы, нягледзячы на свой юны ўзрост, ужо неаднаразова трапляў у поле зроку праваахоўнікаў. Аднак належных высноваў для сябе не зрабіў, зноў выдзеліўся.

Апоўначы, калі вёска ўжо спала, пайшоў па вуліцы. У прынцыпе, Грыгаравічы – вёска спакойная, чужыя людзі заязджаюць рэдка, таму гаспадары часта і не замыкаюць свае дамы. Вось і ў гэтым выпадку дом жанчыны быў незамкнуты, чым юны зладзюжка і скарыстаўся. Зайшоў у хату. Рухаўся ціха, каб гаспадыня не пачула, доўга не ашываўся, схапіў першае, што на вочы патрапілася – мабільнік, што ляжаў на стале. Каб не адразу знайшлі, адключыў апарат і выкінуў SIM-карту.

Раніцай, не знайшоўшы мабільніка, але ўбачыўшы сляды няпрошанага госця, жанчына звярнулася ў міліцыю.

Маладзёна, датычнага да крадзяжу, выявілі і затрымалі даволі хутка, але мабільніка пры ім ужо не было – ён паспеў абмяняць яго на матацыклетны матор. Казаў, што ў бацькі ёсць матацыкл “Мінск”, але на ім даўно выйшаў са строю рухавік. Вось і вырашыў такім чынам дапамагчы.

Украдзены мабільнік вернуты гаспадыні, па факце крадзяжу вядзецца крымінальная справа.

Тофік ДЗЯМЕШКА,

начальнік РАСК,

маёр юстыцыі.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.