Украл… металлические цепи с кладбища

tn_181747_125ac312b7adСудом Лепельскага раёна разгледжана крымінальная справа ў адносінах ураджэнца вёскі Каменка, які ўчыніў злачынства па ч.1 артыкула 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Восенню мінулага года абвінавачваемы пражываў у свайго знаёмага Г. у горадзе Лепелі. У адзін з лістападаўскіх дзён, праходзячы па тэрыторыі могілак, звярнуў увагу, што агароджа ля некаторых магіл выканана з металічных ланцугоў. Падумаў: “А чаму б мне іх не ўкрасці?”
Вырашыў прыйсці за імі ноччу або вечарам. Тачку для ўкрадзеных ланцугоў узяў у свайго знаёмага, у якога і пражываў, самавольна. Такім чынам злодзей украў ланцугі з некалькіх агароджаў. Крадзеж учыняў адзін, здаваў ланцугі ў нарыхтоўчы ларок, а потым траціў грошы на спіртное.
І ў час папярэдняга, і ў час судовага следства ўраджэнец вёскі Каменка сваю віну прызнаў цалкам і чыстасардэчна раскаяўся.
З улікам меркавання дзяржаўнага абвінаваўцы ўраджэнец вёскі Каменка прызнаны віноўным ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага часткай 1 артыкула 107 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і яму прызначана пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ на тэрмін 240 гадзін.
У адпаведнасці з ч.1 артыкула 107 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь у адносінах грамадзяніна прыменены прымусовыя меры бяспекі і лячэння ад хранічнага алкагалізму па месцы жыхарства.
Прыгавор суда ўступіў у законную сілу.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.