Упэўненае лідарства лепельскіх футбалістаў

Распачаўся другі круг чэмпіяната вобласці па футболе. ФК “Лепель” прымаў на сваім стадыёне міёрскіх футбалістаў. Супрацьстаянне выдалася вельмі цяжкое. Гол, забіты лепяльчанамі ў першым тайме, так і застаўся адзіным да канца гульні.

“Сухая” перамога з лікам 1:0. Выезд да гульцоў з ФК “Дзвіна-Барс” (Верхнядзвінск) атрымаўся больш выніковым. І зноў сапернікі не знайшлі контраргументаў супраць магутных і дакладных стрэлаў лепяльчан. Фінальная трэль свістка зафіксавала вынік 1:3 на карысць ФК “Лепель”. Дзве перамогі — першы радок турнірнай табліцы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.