Ущерб, нанесенный природе, оценили в 5880 рублей

khabarovskonline-com_Колькі рыбы можна набыць на 5880 рублёў? У адной з апошніх замалёвак з базару ўказвалася, што карп элітны, прывезены з пастаўскага рыбгаса “Навінкі”, каштаваў 4 рублі 60 капеек. Значыць, на гэтыя грошы можна было набыць 1278 кілаграмаў вялікіх, смачных карпаў. А калі купляць карпаў сярэдніх, якія прадаваліся па 3,40, то і яшчэ больш.
Да чаго вяду? Жыхар вёскі Суша на адным з мясцовых азёр лавіў рыбу. Прыладай лоўлі былі сеткі. Дзейнічаў мужчына ў час нерасту, што з’яўляецца дадатковай абцяжарваючай абставінай. Злавіў 17 рыбін, з іх аднаго шчупака, астатнія — драбяза: плоткі, ліні, карасікі. Зыходзячы з усіх абставінаў, урон, нанесены прыродзе, ацанілі менавіта ў 5880 рублёў. А бліжэйшым часам адбудзецца суд, які яшчэ накладзе на браканьера штраф.
Думаеце, прыведзеная лічба вялікая? А як вам наступны прыклад? Двое мужчын — жыхар Старога Лепеля і мінчанін, мясцовы ўраджэнец — пайшлі на возера Лепельскае таксама з сеткамі. Іх “улоў” — 17 тысяч рублёў на дваіх!
Прыведзеныя прыклады павінны стаць нагодай задумацца тым, хто мяркуе, што па-браканьерску здабыць рыбкі атрымаецца танней, чым купіць у краме ці на базары…

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.