Уважаемые лепельчане, поздравляем вас с Днём народного единства


17 верасня мы адзначаем свята, якое з’яўляецца адным з галоўных для кожнага жыхара краіны. Гэта Дзень народнага адзінства — свята шчырых, самаадданых працаўнікоў, руплівых хлебаробаў, работнікаў адукацыі, медыцыны, культуры, дзеячаў навукі і мастацтва — усіх людзей, якія штодзень сваёй руплівай бездакорнай працай ствараюць светлую і квітнеючую будучыню роднай краіны.
Беларусь — гэта дзяржава, дзе створаны найлепшыя ўмовы для жыцця маладых сем’яў, дзе асаблівая ўвага ўдзяляецца развіццю навукі, аховы здароўя, спорту, дзе імклівымі крокамі развіваецца сельская гаспадарка. Паступова, крок за крокам, мы памнажаем свае важкія поспехі і разам з гэтым займаем дастойнае месца сярод развітых краін свету.
Лепельшчыне таксама ёсць чым ганарыцца. Непаўторны блакітнавокі куток квітнее на вачах: кожны год тут з’яўляюцца новыя дамы, дзе атрымліваюць жыллё маладыя і шматдзетныя сем’і. Мы радуемся значным поспехам выпускнікоў устаноў адукацыі, якія паказваюць высокія вынікі пры паступленні ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, ганарымся творчымі калектывамі, што становяцца пераможцамі прэстыжных рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, а таксама дасягненням маладых спартсменаў, якія павялічваюць скарбонку перамог на шматлікіх спаборніцтвах. Кожны год на змену вопытным работнікам прыходзяць маладыя спецыялісты, якія, не шкадуючы сіл і энергіі, праяўляюць на практыцы багатыя тэарэтычныя веды і павышаюць свой працоўны аўтарытэт.
Вялікі дзякуй вам, дарагія землякі, за няспынную плённую працу! Вашы працоўныя поспехі, стараннасць і ініцыятыва найлепш за ўсё паказваюць шчырую любоў да роднага краю, да сваіх першакрыніц. Няхай жа вам па жыцці спадарожнічаюць толькі моцнае здароўе, аптымізм, дабрабыт ва ўсіх справах, а новыя цікавыя ідэі паспяхова ажыццяўляюцца ў рабоце! Толькі разам, аб’яднаўшы свае намаганні, мы створым цудоўную будучыню Беларусі!
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

Паважаныя землякі!
Ад усёй душы віншую вас з вялікім святам — Днём народнага адзінства! Гэта дзень, які кожнаму з нас нагадвае пра слаўную гісторыю краіны, пра бясстрашныя подзвігі нашых бацькоў і дзядоў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Гэта свята, дзеля якога кіпіць праца на вытворчасці, на полі працуюць камбайны, узводзяцца новыя дамы… Такім чынам усе разам мы працуем на карысць прыгажуні-Беларусі.
Са святам вас, шаноўныя жыхары Лепельшчыны! Давайце будзем заўсёды разам, і толькі такім чынам дакажам, што мы — моцная, незалежная і квітнеючая краіна!
Ігар МАРТЫНАЎ,
дэпутат Палаты
прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.