В Лепеле празднуют День Независимости Республики Беларусь


Дзень Незалежнасці (Дзень Рэспублікі) у Беларусі адзначаюць 3 ліпеня. Святочныя мерапрыемствы праходзяць і ў нашым родным Лепелі ў памяць пра трагічныя падзеі і падзяку тым, хто абараняў край ад ворагаў.
Гэтая дата святая памяццю пра гераічны подзвіг абаронцаў Айчыны, якую мы захоўваем на працягу 77 гадоў, — менавіта столькі прайшло з дня вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Спачатку прадстаўнікі ўлады раёна ўсклалі вянкі да месцаў пахаванняў загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны — на плошчы Свабоды, да мемарыяльнага знака каляля СШ №3 і іншых, што стала ўжо традыцыяй.
Пасля ў храме Ражства Хрыстова адбылася ўсебеларуская малітва “За Беларусь”. У Дзень Незалежнасці, Год народнага адзінства, беларусы аб’ядналіся ў малітве, каб прасіць у Госпада аб згуртаванасці нашага грамадства, аб духоўным яднанні нашых людзей і ўзаемаразуменні паміж імі. Яна яшчэ раз нагадала нам пра тое, што чалавек смяротны і ў адно імгненне можа пазбавіцца таго, што мае. Завяршылася агульнанародная малітва святочным звонам.
А 11 гадзіне святочныя мерапрыемствы перанесліся ў гарадскі парк на беразе маляўнічага возера.
Жадаючыя маглі паглядзець канцэрт у летнім амфітэатры, дзе лепельскія артысты паказалі яркія, незабыўныя нумары.
Акрамя гэтага, працавалі выставы вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, работ лепельскіх мастакоў, а таксама ваеннай зброі і тэхнікі. Дзеці маглі правесці весела час на гульнявых пляцоўках і атракцыёнах.
Вясёлы гоман дощги час быў чутны і на анімацыйнай дзіцячай пляцоўцы: шоу мыльных бурбалак, роставыя лялькі, атракцыёны і аквагрым.
Шмат гледачоў сабралася каля выставы фондаў краязнаўчага музея “Вядомыя людзі Лепельшчыны”. Вельмі прыемна, што сярод іх прысутнічалі і маленькія дзеці, якія з цікавасцю разглядалі фотаздымкі, а маці ім распавядалі пра нашых землякоў. Сваімі музыкальнымі кампазіцыямі захапіў і духавы аркестр Заслонаўскага гарнізона, які граў у парку на працягу некалькіх гадзін.
Увечары лепяльчан і гасцей горада чакае канцэртная праграма «Святочны калейдаскоп», удзельнікамі якой стануць Аялксей РОМ і народны вакальна-харэаграфічны казачы ансамбль «Бацька Атаман» з горада Мінска.

Наталля Храпавіцкая.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.