Валанцёры і даследчыкі

Гэтым летам па праекце “Маладзёжная будаўнічая змена” пры супрацоўніцтве з міжнароднай дабрачыннай арганізацыяй “Экадом” і расійскімі археолагамі былі арганізаваны два валанцёрскія атрады на базе гімназіі і Слабадской СШ. Моладзь працавала ў Старым Лепелі і Лепелі, удзельнічала ў раскопках на яўрэйскіх могілках. Атрад юных валанцёраў і даследчыкаў налічваў дзевятнаццаць чалавек.

Пуцёўкі сіротам

Сёлета па пуцёўках адпачылі і аздаравіліся дзевяноста дзяцей-сірот, якія засталіся без апекі бацькоў, шаснаццаць дзяцей-інвалідаў, чатырнаццаць чалавек з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця. Былі выдзелены пуцёўкі 153 дзецям са шматдзетных і малазабяспечаных, 124 — з няпоўных сем’яў. Адпачылі восем падлеткаў, якія стаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх, дзесяць — на ўнутрышкольным кантролі, дзевятнаццаць — якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

Дзеці адпачылі…

У гэтым годзе ў раёне былі створаны дваццаць пяць аздараўленчых летнікаў, з іх два кругласутачныя . У кругласутачных адпачылі 428 дзяцей. 59 вучняў правялі час у трох профільных летніках, арганізаваных на базе Бароўскай і Заслонаўскай сярэдніх, Новавалосавіцкай базавай школ. 670 дзяцей сустрэлі лета ў сямнаццаці дзённых аздараўленчых летніках. 70 падлеткаў адпачывалі і займаліся спортам у летніку пры дзяржаўнай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву. Прайшлі аздараўленчы курс і 12 дзяцей-інвалідаў на базе цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі. Усяго ў раёне адпачылі 1218 дзяцей.

…і папрацавалі

Сёлета ў працоўных аб’яднаннях было задзейнічана 36 падлеткаў з гімназіі, СШ №1 і №3, Бароўскай СШ. Былі створаны чатыры рамонтныя брыгады і брыгада па добраўпарадкаванні і азеляненні. Працавалі чатыры летнікі працы і адпачынку ў гімназіі, СШ №1 і №3, Слабадской СШ. Такім чынам, адпачыў і папрацаваў 61 чалавек. Дзесяць арганізацый — СВК “Лядненскі”, СВФ “Заазер’е” ААТ “Лепельскі МКК”, КУВСГП “Лепельскае”, Бярэзінскі біясферны запаведнік і іншыя — прадаставілі месцы для індывідуальнага праца­ўладкавання 39 непаўналетніх.
Віктар ЛЯШЧЫНА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.