Внимательно относиться к случайным спутникам

a7ab79e22a87b10dc7b15d5ec282022d Безумоўна, чыгуначны транспарт лічыцца адным з самых бяспечных у свеце. Аднак акрамя яго агульнай бяспекі існуе яшчэ і асабістая бяспека кожнага пасажыра.
Для таго каб не трапіць у непрыемную сітуцыю, трэба ўважліва адносіцца да выпадковых спадарожнікаў, якія спрабуюць увайсці ў давер або прапануюць распіць спіртныя напоі. З мэтай учынення злачынных дзеянняў махляры могуць падсыпаць снатворнае або псіхатропнае рэчыва ў алкаголь і іншыя напоі. Нельга адгукацца на сумніўныя просьбы перадаць пасылкі або іншыя прадметы невядомым асобам у іншым населеным пункце. У іх могуць аказацца наркотыкі або іншыя забароненыя ў грамадзянскім абароце рэчывы і прадметы. Нельга пакідаць свае рэчы без нагляду ў час чакання цягніка, прыпынкаў, наведвання вагона-рэстарана і іншых месцаў, давяраць іх выпадковым знаёмым і спадарожнікам. Перад прыбыццём на канечны пункт трэба праверыць наяўнасць рэчаў, а пры выхадзе з вагона — не пакідаць у купэ багаж нават на кароткі час. Нельга выкладваць дакументы ў лёгкадаступным месцы. Грошы для дробных расходаў трэба трымаць асобна ад буйной сумы. Перад паездкай неабходна цалкам зарадзіць свой мабільны тэлефон. Пры выяўленні безгаспадарчых прадметаў да іх нельга датыкацца, лепш хутка паведаміць супрацоўніку міліцыі, правадніку вагона або іншаму работніку транспарту.
Калі ў дачыненні да вас усё ж учынена супрацьпраўнае дзеянне, неабходна хутка паведаміць аб здарэнні ў міліцыю па тэлефоне “102” нараду, які ажыццяўляе суправаджэнне цягніка.
З 29 сакавіка па другога красавіка бягучага года праводзіцца адпрацоўка аб’ектаў чыгуначнага транспарту.
Ігар МІХНО, начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Лепельскага РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.