Водителя доставали специнструментом

_2_385728_800x600_mcЧацвёртага снежня на пульт дзяжурнага РАНС паступіла паведамленне аб дарожна-транспартным здарэнні з удзелам легкавога аўтамабіля.
Па прыбыцці на месца выратавальнікі ўбачылі наступнае. На шостым кіламетры аўтадарогі на Новыя Валосавічы, адразу пры выездзе з вёскі Вялікі Поўсвіж, знаходзіцца небяспечны паварот. Вадзіцель па невядомай пакуль прычыне не справіўся з кіраваннем, машына зляцела з асфальта пад адхон.
Удар у апору лініі электраперадачы быў настолькі моцным, што аўтамашыну “Додж” пакамечыла так, нібыта яна была зроблена з паперы, а не з металу. На вялікае шчасце, вадзіцель застаўся жывы. Каб дастаць яго з таго, што засталося ад аўто, давялося выкарыстоўваць спецыяльныя гідраўлічныя інструменты.
З траўмамі рознай ступені цяжкасці кіроўца дастаўлены ў бальніцу. Па факце ДТЗ супрацоўнікамі АДАІ РАУС праводзіцца праверка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.