Восем тысяч абанентаў

У нашым горадзе і раёне высокахуткасным інтэрнэтам розных тарыфных планаў з выкарыстаннем правадных і шкловалаконных ліній сувязі зараз карыстаюцца больш за восем тысяч абанентаў. Да эфірнага і інтэрактыўнага лічбавага тэлебачання “Зала” работнікамі раённага вузла электрычнай сувязі ўжо падключана больш за сем тысяч карыстальнікаў. Асабліва актыўна працягваецца падключэнне абанентаў да эфірнага лічбавага тэлебачання “Зала” з магчымасцю глядзець 26 разнастайных тэлевізійных каналаў і аплатай усяго 39 тысяч рублёў за месяц.

Аношкаўская вуліца

Улетку заўсёды бывае шматлюдна ў вёсцы Аношкі Слабадскога сельсавета, якая раскінулася на ўзбярэжжы маляўнічага возера Оч, паблізу прыгожых лясных масіваў. Да населенага пункта раніцай кожную сераду і нядзелю можна даехаць з Лепеля на рэйсавым аўтобусе, а ўвечары — вярнуцца дадому. Аднак большасць людзей дабіраецца сюды на ўласных легкавых аўтамашынах. Тут адпачываюць як дзясяткі жыхароў-ураджэнцаў гэтых цудоўных, экалагічна чыстых прыродных мясцін, так і дачнікаў разам са сваімі дзецьмі і ўнукамі. Каб зрабіць яшчэ больш утульным, камфортным знахо­джанне ў гэтым па-сапраўд­наму райскім куточку роднай зямлі, па заяўцы Слабадскога сельвыканкама машыністам аўтагрэй­дара філіяла “Лепельскае ДРБУ №202” КУП “Віцебск­аблдарбуд” Сяргеем Ла­дзікам было праведзена грэйдаванне на працягу больш за шэсцьсот метраў адзінай вуліцы вёскі Аношкі.

Пераможныя галы

У чэмпіянаце Віцебскай вобласці па футболе згулялі чарговы тур. У хатнім матчы футбалісты “ФК Лепель” разграмілі сапернікаў з Шаркаўшчыны з лікам 6:1. Дублем адзначыліся Дзяніс Бартко і Сяргей Носік. Па голе правялі Дзмітрый Аляксандравіч і Яўген Доўбыш.

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.