Воспитанники детского сада подготовили выставку изделий из необычных материалов

У дзяржаўнай установе адукацыі «Стайскі яслі-сад
Лепельскага раёна» з 8 лістапада бягучага года рэалізуецца адукацыйны праект “Зялёная школа». Праца вядзецца ў пяці кірунках, адно з якіх – “абыходжанне з адходамі”. Яго галоўнай мэтай з’яўляецца прыцягненне ўвагі дзяцей і бацькоў да праблемы забруджвання навакольнага асяроддзя адходамі, вызначэнне спосабаў іх мінімізацыі.
— Смецце — праблема, з якой штодня сутыкаецца кожны з нас у горадзе, вёсцы, на вуліцы, у грамадскім транспарце, у лесе, на рацэ. Новыя смеццевыя палігоны і стыхійныя звалкі з’яўляюцца з неверагоднай хуткасцю. Праблема яшчэ і ўтым, што многія
віды адходаў вельмі доўга раскладаюцца.
Па гэтай прычыне мы вырашылі звярнуць уагу нашых выхаванцаў і іх бацькоў на гэтыя суровыя рэаліі і правесці конкурс па вырабу сувеніраў з непрыдатнага матэрыялу пад назвай «З смеццевай купкі — класныя штучкі», — расказала Ларыса Мішкарудная, заведуючая Стайскім яслі-садам.
На ўдзел у абвешчаным конкурсе адгукнуліся многіе бацькі выхаванцаў. Падчас творчага працэсу ў ход пайшлі самыя разнастайная матэрыяла, якія ў жыцці большасць з нас, як правіла, выкідвае. Гэта пластыкавыя ёмістасці, кантэйнеры для яек, аднаразовы посуд, CD-дыскі, газеты, разнастайны
ўпаковачны матэрыял.
— Стварэнне чагосьці сваімі рукамі — гэта не
проста магчымасць атрымаць функцыянальны выраб, але і цікавы сямейны занятак. Сам працэс прыносіць масу задавальнення, дапамагае праявіць фантазію, абстрактнае мысленне, уменне генерыраваць ідэі з улікам асаблівасцяў матэрыялу. Работы нашых удзельнікаў атрымаліся цікавымі і разнастайныі. За самыя крэатыўныя былі ўручаны падзякі ад адміністрацыі ўстановы бацькам і іх дзецям. Вось так мы праявілі клопат пра нашу прыроду і чысціню навакольнага асяроддзя, — падкрэсліла Ларыса Іванаўна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.