Выбежал на проезжую часть и на него наехал автомобиль

Па статыстыцы найбольшая колькасць здарэнняў з удзелам дзяцей адбываецца з-за нечаканага для вадзіцеля іх выхаду на праезную частку з-за транспарту, што стаіць і закрывае агляд, а таксама пераходу праезнай часткі ў неўстаноўленым месцы.
Няшчасныя выпадкі з дзецьмі адбываюцца ў асноўным па прычыне іх лёгкага адцягвання ўвагі і адсутнасці кантролю дарослых. Галоўная прычына дарожных трагедый — гэта адсутнасць у дзяцей навыкаў бяспечных паводзін на дарогах, вуліцах і ўмення назіраць: аглядаць свой шлях, заўважаць аўтамабіль, ацэньваць яго хуткасць і накірунак руху.
Няўважлівасць дзіцяці ледзь не стала трагедыяй у нашым раёне. У снежні мінулага года вучань сярэдняй школы №3 ішоў у школу па тратуары па вуліцы Ульянка ў г. Лепелі. Па дарозе ён сустрэў сябра, які рухаўся па процілеглым баку вуліцы. Трэцякласнік вырашыў перабегчы дарогу, каб працягваць далейшы шлях у школу разам з сябрам. Аднак перад тым не пераканаўся ў адсутнасці транспартных сродкаў. Выбег на праезную частку, і на яго наехаў аўтамабіль. Толькі па шчаслівай выпадковасці не адбылося трагедыі.
Самае жудаснае, калі па віне дарослых пакутуюць дзеці. Па гэтай прычыне пацярпелі 23 дзіцяці, якія ехалі ў аўтамабілі, адна нованароджаная дзяўчынка загінула. Вадзіцель, па віне якога загінула дзіця, і яшчэ два дарослыя пасажыры прыгавораны да чатырох гадоў пазбаўлення свабоды са стратай права кіраваць транспартам на пяць гадоў. Аднак людзей, якія загінулі, ужо не вернеш…
Хочацца звярнуцца з пераканаўчай просьбай да ўсіх удзельнікаў дарожнага руху не спяшацца на дарогах, выбіраць бяспечную хуткасць руху. Ні ў якім выпадку нельга сядаць за руль у нецвярозым стане, пераходзіць дарогу ва неўстаноўленым месцы. У цёмны час сутак трэба абазначыць сябе святлозваротнымі элементамі, нельга пакідаць без нагляду маленькіх дзяцей, асабліва калі яны гуляюць на вуліцы.
Аляксандр ТРУСАЎ, начальнік аддзела ДАІ Лепельскага РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.