Хлеб да каляднага посту ў Лепелі

На кулінарным камбінаце прыступілі да выпечкі двух новых гатункаў хлеба “Польскі светлы” і “Класічны светлы” ў расфасоўцы па пяцьсот грамаў. Першы каштуе 6900, другі — 8300 рублёў. У аснове іх жытнёвая і пшанічная мука і закваска сухая натуральная. Хлеб вельмі смачны і прыдатны для людзей, якія прытрымліваюцца посту. З пачатку месяца рэалізавана недзе каля двухсот кілаграмаў кожнага віду новага хлеба.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.