«Я бы хотел, чтобы молодые люди работали в деревнях…»

alekseenko1Лепельшчына ганарыцца перадавымі механізатарамі, самадданымі працаўнікамі. Сярод іх – Леанід Аляксеенка, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчага вытворчага філіяла «Заазер’е» адкрытага акцыянернага таварыства «Віцебскі мясакамбінат».

Леанід Леанідавіч абраны дэлегатам VI Усебеларускага народнага сходу ад грамадскага аб’яднання «Беларускі рэс­публіканскі саюз моладзі».
Працоўныя дасягненні Ленаіда Леанідавіча ўражваюць і з’яўляюцца прыкладам для ўсіх работнікаў сельскай гаспадаркі. У 2020 годзе экіпаж у скла­дзе Леаніда Аляксеенкі і Сяргея Калбасава з СВФ «Заазер’е» намалаціў першую тысячу тон збожжавых на Віцебшчыне. На рахунку хлопцаў – больш за 5 тысяч тон намалочанага збожжа. Леанід Аляксеенка – малады, але ў той жа час вопытны хлебароб. Кожны год работнік даказвае справай, што ўмее працаваць і дасягаць высокіх вынікаў. У сельгаспрадпрыемстве Леанід працуе ўжо 10 гадоў. У 2018-м стаў першым тысячнікам на ўборцы і ў тым жа сезоне на сучасным камбайне New Holland намалаціў 4600 тон хлеба. З таго часу працоўныя паказчыкі выдатнага работніка толькі павялічваюцца.
– Улетку працуем да позняга вечара. Вядома, графік складаны, але я люблю сваю прафесію, да таго ж мая праца добра аплачваецца, – адзначае перадавік.
– Якія якасці, на вашу думку, павінны быць у чалавека, які працуе на зямлі?
– На любым працоўным месцы патрэбны дысцыплінаванасць і адданасць абранай справе.
Без высокакваліфікаваных кадраў у сельскай гаспадарцы не абысціся. Менавіта такім спецыялістам з’яўляецца Леанід Аляксеенка.
Нарадзіўся хлопец у пасёлку Акцябрскі Віцебскага раёна ў працоўнай сям’і. Можна сказаць, што Леанід пайшоў па слядах бацькі, які таксама ў свой час быў трактарыстам. Атрымаўшы спецыяльнасць слесара і трактарыста ў Віцебскім дзяржаўным політэхнічным прафесійным ліцэі №3, пачаў свой працоўны шлях па размеркаванні ў СВФ «Заазер’е» ААТ «Віцебскі мясакамбінат». Так і застаўся ў гэтай гаспадарцы.
У сям’і Аляксеенкаў падрастае 3 дзяцей, таму вольны час галава сям’і прысвячае сваім родным. Да таго ж мужчына любіць пазавіхацца ля ўласнага аўтамабіля, які заўсёды падтрымлівае ў добрым стане.
Жыве дружная сям’я ў добраўпарадкаваным доме ў маляўнічым месцы г. Лепеля, а на працу Леанід, як і іншыя работнікі сельгаспрадпрыемства, дабіраецца на аўтобусе. Пра цэнтралізаваны падвоз паклапацілася кіраўніцтва СВФ «Заазер’е».
Быць дэлегатам VI Усебеларускага народнага сходу для Леаніда Леанідавіча – падзея хвалюючая і адказная, бо менавіта на гэтым маштабным мерапрыемстве вырашаецца шлях краіны на наступную 5-годку.
– Хацелася б, каб у малых гарадах і вёсках нашай краіны шчыравала моладзь, якая прыязджае на працу па размеркаванні. Вельмі хочацца, каб спецыялісты мелі камфортныя ўмовы працы і добры заробак. Менавіта гэтыя фактары і сталі галоўнымі для мяне, калі я вырашыў застацца працаваць у філіяле «Заазер’е», – адзначыў перадавік.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.