Юные лепельчане продемонстрировали мастерство чтецов

lizaУжо некалькі год запар праводзіцца рэспубліканскі конкурс «Жывая крыніца», у якім заўсёды актыўна ўдзельнічаюць і школьнікі з нашага раёна. Шмат умоў мае гэтае творчае спаборніцтва, але дэвіз яго «Беларуская пісьменнасць ад вытокаў да сучаснасці – нацыянальны набытак і гонар» раскрывае ўсю сутнасць. Нават не трэба штосьці дапаўняць.

Першы этап конкурсу праводзіўся ва ўстановах агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, і колькасць удзельнікаў у іх не абмяжоўвалася.

У другім ужо кампетэнтнае журы строга па адпаведных крытэрыях адбірала лепшых чытальнікаў. Канечне, у гэтым годзе мерапрыемства праходзіла не зусім у звычайнай форме – дыстанцыйнай, але, лічу, што наша моладзь на выдатна справілася з пастаўленымі перад імі задачамі. Удзельнікі з устаноў адукацыі Лепельшчыны ў чатырох узроставых катэгорыях прадэманстравалі майстэрства выканання і добрае разуменне мастацкага слова. Узнёсла гучалі вершы Якуба Коласа, Васіля Жуковіча, Эдзі Агняцвет, Рыгора Барадуліна, Ніла Гілевіча і іншых аўтараў. Усе гэтыя паэтычныя творы розныя, але іх аб’ядноўвае любоў да Радзімы.

Дыпломам аддзела па адукацыі Лепельскага райвыканкама ва ўзроставай катэгорыі 1-4 класы за першае месца ўзнагароджана Марына Грушкавік, навучэнка Баброўскай яслі-сад пачатковай школы Лепельскага раёна і Яна Кіцер з Заслонаўскай сярэдняй школы Лепельскага раёна. Ва ўзроставай катэгорыі 7-8 класы лідарамі сталі Лізавета Заяц з Заслонаўскай сярэдняй школы Лепельскага раёна і Вікторыя Гаравая з сярэдняй школы №3. У катэгорыі 9-10 класы лепшым майстрам паэтычнага слова стала Лізавета Клавовіч (Лепельскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі).

— Я атрымліваю сапраўднае задавальненне ад беларускага слова, якое гучыць прыгожа і мілагучна. Мы павінны шанаваць нашу мову, берагчы яе, бо яна дае нам магчымасць па-сапраўднаму пазнаць родны край, які мы завём Бацькаўшчынай, — кажа Лізавета Клавовіч.

Ліза навучаецца ва ўзорным тэатральным калектыве «Трыяда» ў педагога Алёны Добрыдневай. Творчых перамог у дзяўчынкі ўжо шмат, але самай выніковай, напэўна, з’яўляецца лідарства ў V Міжнародным фестывалі-конкурсе «Творчасць без межаў» у 2019 годзе.

Наталля ХРАПАВІЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.