З 11 мая па 1 чэрвеня ў раёне праводзіцца прафілактычная акцыя “Не пакідайце дзяцей адных!”

1 З 11 мая па 1 чэрвеня ў раёне праводзіцца прафілактычная акцыя “Не пакідайце дзяцей адных!”, прымеркаваная да Міжнароднага дня сям’і і Дня абароны дзяцей. Пад час акцыі супрацоўнікі МНС наведаюць  шматдзетныя сем’і, дзе ўстановяць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, і два дзіцячыя дамы сямейнага тыпу. Выступяць на бацькоўскіх сходах у дашкольных установах і пачатковых класах. Для школьнікаў наладзяць экскурсіі ў пажарную аварыйна-выратавальную часць. У праграме свята ў гарадскім парку запланаваны выстава аварыйна-выратавальнай тэхнікі, спартыўна-забаўляльнае мерапрыемства “Выратавальнікі, наперад!”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.