“Жаніцьба Цярэшкі” в Велевщине

cyareshkaКалядны абрад “Жаніцьба Цярэшкі” прайшоў чарговы раз у вёсцы Велеўшчына ў будынку мясцовага сельскага Дома культуры. Гасцей сустракалі бібліятэкар Ганна Дзёмка, краязнаўца Васіль Шкіндзер і настаўніца беларускай мовы са Слабадской школы Наталля Мірановіч, якія выконвалі ролі “маці” і “бацькі” — галоўных персанажаў абраду.
Літаральна некалькі год назад абрад быў на мяжы знікнення. Яму быў нададзены статус “Нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі”. У Велеўшчыну прыязджалі паглядзець “Цярэшку” і павучыцца этнографы і эксперты. Такім чынам, дзякуючы многім неабыякавым людзям “Жаніцьба Цярэшкі” не знікла — ад Велеўшчыны пайшла ў народ.
Дваццаць пар праходзілі выпрабаванні гульнямі, танчылі, спявалі цярэшкі. Было шмат музыкі ад фальклорнага гурта “Варган”, сябры якога прыехалі з Полацка падтрымаць удзельнікаў каладянага абраду. На свяце таксама прысутнічалі і старажылы, сярод якіх Валянціна Крыцкая — захавальніца мясцовай традыцыі. Яна на працягу многіх гадоў праводзіла “Жаніцьбу Цярэшкі” ў Велеўшчыне. Сярод удзельнікаў было шмат моладзі з навакольных вёсак, якія з задавальненнем пераймаюць народныя традыцыі ў старэйшага пакалення.
Валерый ТУХТА, краязнаўца.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.