Зменена дата выплаты пенсій

З мэтай аптымізацыі расходаў сродкаў бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва і забеспячэння раўнамернага размеркавання фінансавай нагрузкі ў частцы выплаты пенсій (дапамог) праз падраздзяленні банкаўскіх устаноў з першага студзеня 2015 года перагледжаны графікі пералі­чэння грашовых сродкаў на выплату сум пенсій (дапамог) праз банкаўскія ўстановы.
З першага студзеня 2015 года ў ОАО “АСБ “Беларусбанк” у студзені 2015 года пенсія будзе выплачвацца шостага чысла, а з лютага — сёмага. У ОАО “Белагропромбанк” са студзеня пенсія будзе выплачвацца восьмага чысла кожнага месяца. У ОАО “БПС-Сбербанк” і ОАО “Приорбанк” са студзеня пенсія таксама будзе выплачвацца восьмага чысла кожнага месяца.
Васіль РАВАВЫ,
начальнік упраўлення
па працы, занятасці
і сацыяльнай абароне
райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.