Добраўпарадкаванне фермы
Добраўпарадкавана малочна-таварная ферма вёскі Звязда. Заасфальтавана тэрыторыя плошчай 400 квадратных метраў і пад’язны ўчастак дарогі даўжынёй у адзін кіламетр. Ферма абгароджана 800-метровай металічнай сеткай, зроблены адвод сцёкавых вод, абуладкаваны траншэі для закладкі кармоў.
ТРЭЦЯЕ МЕСЦА
У Бабруйску адбыліся спаборніцтвы першынства Рэспублікі Беларусь сярод спецыялізаваных дзіцяча-юнацкіх школ алімпійскага рэзерву па дзюдо. У асабістым заліку сярод спартсменак 1997 —1998 гадоў нараджэння трэцяе месца заняла выхаванка Лепельскай СДЮШАР “Асілак”, вучаніца гімназіі імя Ерашова Алена Камоцкая.
ПРЫЗЁРЫ ТУРНІРУ
У Глыбокім прайшоў абласны турнір па боксе, у якім прынялі ўдзел спартсмены Віцебска, Полацка, Наваполацка, Глыбокага і выхаванцы СДЮШАР прафсаюзаў “Спорт-альянс” горада Лепеля на чале з трэнерам Аляксандрам Канавалавым.
Пераможцамі спаборніцтваў у вагавых катэгорыях да 42 і 52 кілаграмаў сталі адпаведна навучэнец гімназіі імя Ерашова Аляксей Пузанаў і вучань СШ №1 Павел Атрахімовіч. Другія месцы заваявалі ў вагавых катэгорыях да 34 кілаграмаў вучань СШ №4 Улад Закрэўскі і да 40 кілаграмаў — навучэнец гімназіі імя Ерашова Яўген Маркоўскі.