Заазерская рэкардсменка
Гэтыя яйкі знесла адна і тая ж курыца з Заазер’я. Такі падарунак яна паднесла сваёй гаспадыні Таісе Седзінай напярэдадні Вялікадня: маўляў, еш гаспадынька ды добра кармі, каб часцей мела падобныя сюрпрызы.
Сын Таісы Уладзімір узважыў яйкі на вагах — малое пацягнула на 50 грамаў, вялікае — на ўсе 132.
Уладзімір Седзін і верш прысвяціў незвычайнаму курынаму падарунку:
Курка зерне паклявала
Смачна ўволю, да адвалу,
Знесла адмысловае —
Яйка двухжаўтковае.
Тэкст і фота
Уладзіміра ШУШКЕВІЧА.