Кулинарные секреты от лепельчанки

На базе цэнтра сацыяльна-працоўнай, сацыяльна-бытавой і фізічнай рэабілітацыі інвалідаў Лепельскага раёна прайшло чарговае мерапрыемства ў рамках праекта ГА «БелТІЗ» па Лепельскім раёне «ПоддержкаLine».

На гэты раз дружным калектывам прыгатавалі манты, а паказала майстар-клас Іна Сумінава.

Манты — традыцыйнае азіяцкае страва. Раней гэтую страву гатавалі ў Сярэдняй Азіі, Турцыі, Манголіі і нават у Крыме. Сёння яна папулярная ў розных кутках свету, мае свае адмысловыя рэцэпты.

Традыцыйна для мантаў выкарыстоўваецца бараніна, але можна і прыгатаваць са свініны або ялавічыны.

Падзяліліся з намі і сакрэтамі. Мяса наразаюць кавалачкамі, але можна выкарыстоўваць і фарш. Не шкадуйце лука у начынне, бо ён дадае мясу сакавітасці. Цеста павінна быць абавязкова тонка раскатаным. Ляпіць манты можна па рознаму, галоўнае, каб было герметычна. Вараць іх у мантаварцы, але можна замяніць і звычайнай параваркай або мультываркай.

Гатовую страву можна ўпрыгожыць зелянінай. Лепш зрабіць які-небудзь смачны і любімы соус або падаць з хатняй смятанай.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.