Заняткі па бяспецы

На базе школы сацыяльнага работніка пры Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (ТЦСАН) штоквартальна з запрашэннем супрацоўнікаў РАНС, РАУС праводзяцца заняткі па пажарнай і грамадскай бяспецы для работнікаў, якія абслугоўваюць пажылых людзей на даму. З сацыяльнымі работнікамі праводзяцца інструктажы па забеспячэнні ўласнай бяспекі пры рабоце з падапечнымі.

Шэфства над помнікамі

Установы адукацыі, дзіцячыя і моладзевыя грамадскія арганізацыі шэфствуюць над помнікамі загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны воінаў і партызан, праводзяць працоўныя акцыі па добра¬ўпарадкаванні такіх месцаў, даглядаюць 65 воінскіх пахаванняў, 20 індывідуальных магіл патрыётаў Айчыны.

У цэнтры ўвагі

На Лепельшчыне налічваецца 69 сем’яў, якія выхоўваюць 69 дзяцей-інвалідаў, і пражываюць 20 дзяцей-сірот і дзяцей, што засталіся без апекі бацькоў — былых выхаванцаў інтэрнатных устаноў.
Наш кар.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.