Школьны мерыдыян: Баброўская СШ-сад

Адзначылі юбілей

Шырока адзначылі юбілей паэта Максіма Багдановіча ў школе. Дзеці напісалі сачыненні на тэму “Чытаючы Максіма Багдановіча”, выпусцілі газеты, прысвечаныя жыццю і творчасці паэта. “І свеціць, свеціць нам Максім” — так называлася школьная юбілейная віктарына. А яшчэ прайшлі конкурс на лепшага чытальніка, літаратурна-музычная кампазіцыя “Вечна юны, як наша зямля”. Наладзілі кніжную выставу, зрабілі завочнае падарожжа па музеі Багдановіча.

На сустрэчу з паэтамі

Вучні восьмага і адзінаццатага класаў ездзілі ў Матырынскую школу на творчую сустрэчу з паэтам-земляком Анатолем Вяр­цінскім з нагоды яго васьмідзесяцігоддзя, а таксама з яго па­плечнікамі: паэтамі Леанідам Дранько-Майсюком і Эдуардам Акуліным. Дзеці чыталі вершы Вярцінскага, разам з паэтам-бардам Акуліным спявалі песні. Сустрэча прайшла ў цёплай сяброўскай атмасферы.

Экскурсія ў Новалукомль

  На экскурсію на Лукомльскую ДРЭС ездзілі вучні сёмага і восьмага класаў. Яны азнаёміліся з вытворчым працэсам на электра­станцыі, наведалі музей ДРЭС, дзе даведаліся, як і калі будавалася станцыя, якія людзі прынеслі ёй гонар і славу. Экскурсія адбылася ў рамках школьнай праф­арыен­тацыйнай работы.

Аперацыя “Памяць” 

 Школа прыняла ўдзел у раённым конкурсе малюнкаў і плакатаў “У абарону будучых пакаленняў”, які праводзіў РАУС. Малюнак вучаніцы чацвёртага класа Марыі Хацько заняў другое месца.

Дзеці таксама ўдзельнічалі ў патрыятычнай аперацыі “Памяць”, пад час якой наведалі пахаванне землякоў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, за Бабровам, ля віцебскай шашы. Прыбралі ма­гілкі.

  Віктар ЛЯШЧЫНА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.