Сустрэча з вернікамі

7 студзеня ў дзень Ражства Хрыстова інспектар інспекцыі дзяржаўнага пажарнага нагляду раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Жалейка ў час святочнага багаслужэння наведаў царкву Ражства Хрыстова ў Лепелі. З вернікамі была праведзена растлумачальная гутарка аб аператыўнай пажарнай абстаноўцы. Асаблівая ўвага звярталася на неабходнасць устаноўкі ў жылых дамах і кватэрах аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, недапушчэнне дзіцячага свавольства з агнём, правядзенне своечасовага рамонту печаў і няспраўнай электра­праводкі.

“Нагляд”

 На тэрыторыі раёна пражываюць каля 380 асоб, якія стаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС. Гэта грамадзяне, якія за нязначныя правапарушэнні прыгавораны да пакаранняў, не звязаных з пазбаўленнем волі, а таксама тыя, хто выйшаў з такіх месцаў, але маюць непагашаную судзімасць. З мэтай кантролю і прафілактыкі ў раёне з 9 па 16 студзеня праходзіць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Нагляд”, у ходзе якога ўсе названыя асобы будуць правераны па месцы жыхарства.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.