“Буслы” паляцелі не ў вырай

 Напэўна, рэвалюцыйным экспрапрыятарам адчуў сябе невядомы злодзей, калі праходзіў увечары напярэдадні свята Кастрычніцкай рэвалюцыі міма аднаго з дамоў у Лепелі. У двары пажылыя гаспадары пакінулі два веласіпеды. А раніцай на месцы іх не знайшлі, нанесеная страта ацэнена ў два мільёны рублёў. Па факце крадзяжу ўзбуджана крымінальная справа.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.