“Спрос” на аккумуляторы

51880У апошні час сярод крымінальных элементаў узрос попыт на акумулятары. У першым выпадку крымінальныя памкненні былі скіраваны на дачны дом у вёсцы Юшкі, дзе, сярод іншага, гаспадары захоўвалі дзве акумулятарныя батарэі. Яны і сталі здабычай. Урон ацэнены ў 45 рублёў.
Наступнай ахвярай стаў пенсіянер, лепяльчанін 1952 года нараджэння. Мужчына пакінуў каля шматкватэрнага дома на ноч незамкнутым свой аўтамабіль “Пежо”. Раніцай запусціць яго не змог — злодзей знёс два акумулятары. Урон склаў 145 рублёў.
Трэці выпадак зафіксаваны ў вёсцы Бабча. Мясцовы жыхар пакінуў машыну “Рэно” ў двары свайго дома. Некалькі дзён не падыходзіў да яе — не было патрэбы. Калі ж, нарэшце, спатрэбілася выехаць, зрабіць гэтага не змог — акумулятар коштам у 140 рублёў быў украдзены.
Па ўсіх фактах заведзены крымінальныя справы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.