“Яблык пазнання”, альбо Першае інтэлектуальнае казіно ў Лепелі…

Радько-1-700x466Першае інтэлектуальнае казіно ў Лепелі – менавіта так можна назваць паядынак “Яблык пазнання”, які адбыўся нядаўна. Супрацьстаялі ў гэтым паядынку інтэлектаў каманды, сфарміраваныя з сем’яў. Бацькі і дзеці выступалі ў адной звязцы. Адказвалі на пытанні віктарыны, правялі аўкцыён прызоў, якія разыгрывалі за жэтоны, разам разбіраліся ў інтэлектуальнай азбуцы. Ідэя правядзення першага інтэлектуальнага казіно ў нашым горадзе належыць Віктару Радзько, які ўжо колькі гадоў кіруе і каардынуе інтэлектуальны рух на Лепельшчыне, а таксама бацькам, чые дзеці выбралі такую цікавую і арыгінальную форму адпачынку ў вольны час. Віктар Мікалаевіч сцвярджае, што “Яблык пазнання” быў толькі першай спробаю. Ён ставіць мэтаю пашырыць геаграфію новай формы інтэлектуальнай гульні і не спыняцца на раённым узроўні.
Уладзімір МІХНО.
На здымку: “Яблык пазнання” у Лепелі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.