11 июля — День работников налоговых органов

Штогод у кожную другую нядзелю ліпеня адзначаецца Дзень работнікаў падатковых органаў. Гэта выдатная нагода расказаць пра поспехі спецыялістаў інспекцыі Міністэрства Рэспублікі Беларусь па падатках і зборах па Лепельскім раёне.

Плённая праца інспекцыі была неаднаразова адзначана шэрагам важкіх узнагарод. На працягу 3 апошіх год калектыў інспекцыі прызнаецца лепшым у Віцебскай вобласці, а па выніках работы за 2018 і 2019 гады ўстанова стала пераможцай рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшую інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь у намінацыі “Лепшая інспекцыя МПЗ сярод інспекцый па раёнах, гарадах і раёнах у гарадах” па IV групе інспекцый. Напярэдадні прафесійнага свята работнікаў падатковай службы мы папрасілі начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Лепельскім раёне Маю Бародзіч расказаць пра поспехі ўстановы:

— Па выніках работы за 1 паўгоддзе бягучага года забяспечана выкананне плана па кансалідаваным бюджэце, у тым ліку мясцовым бюджэце  на 100, 2 працэнта, — адзначыла Мая Анатольеўна. — Значныя вынікі па прыцягненні даходаў бюджэту дасягнуты ад правядзення сумеснай работы з мясцовымі органамі ўлады, на пастаяннай аснове вядзецца адрасная работа са стратнымі арганізацыямі, з суб’ектамі гаспадарання, якія не ажыццяўляюць дзейнасць, а таксама не выплочваюць заработную плату і дапускаюць неплацяжы ў бюджэт. Сёлета камісійна было разгледжана 83 суб’екты гаспадарання, бюджэт папоўнены на 24, 1 тысячы рублёў.

Прыемна адзначыць, што кіраўнік інспекцыі Мая Бародзіч па выніках работы за 2020 год атрымала ганаровае званне “Чалавек года Віцебшчыны”. Ёй жа аб’яўлена Падзяка начальніка ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь. Заслужаных узнагарод удастоены і іншыя работнікі інспекцыі. Ад усёй душы віншуем выдатных спецыялістаў з надыходзячым прафесійным святам і шчыра жадаем, вядома ж, моцнага здароўя, шчасця, поспехаў ва ўсіх справах, дабрабыту і нязгаснага аптымізму. Няхай з году ў год толькі памнажаюцца іх плённыя справы на карысць дзяржавы!

Святлана ВАЗНЯК. 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.