5 января — День работников социальной защиты

Лепельскі раённы аддзел Віцебскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь — гэта ўстанова, у працоўны штат якой уваходзіць усяго чацвёра чалавек. Аднак спецыялісты аддзела штодзень выконваюць вялікі пласт работы, ад якой залежыць фінансавы дабрабыт грамадзян. Менавіта дзякуючы іх крапатлівай працы жанчыны-маці своечасова атрымліваюць дапамогу па цяжарнасці і родах, розныя катэгорыі сем’яў забяспечаны пэўнымі відамі грашовых дапамог, а людзі, якія пайшлі на заслужаны адпачынак, могуць разлічваць на працоўную пенсію.

— Асноўныя задачы аддзела — гэта збор сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання, ажыццяўленне прафесійнага пенсійнага страхавання, а таксама вядзенне індывідуальнага (персаніфікаванага) уліку звестак пра застрахаваных асоб з мэтай дзяржаўнага сацыяльнага страхавання, — расказвае начальнік Лепельскага раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Вольга Хейлік. — Мы таксама ажыццяўляем кантроль за правільным выкарыстаннем сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання плацельшчыкамі абавязковых узносаў, узносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне і іншых плацяжоў. Важнай часткай нашай работы з’яўляецца і прыняцце мер да плацельшчыкаў узносаў, якія парушаюць заканадаўства аб дзяржаўным сацыяльным страхаванні.

Вядома, што работа спецыялістаў аддзела патрабуе асаблівай адказнасці і ўвагі, паколькі яны ажыццяўляюць збор абавязковых страхавых узносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне і іншых плацяжоў на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне, вядуць пастаноўку на ўлік ва ўстаноўленым парадку ўсіх катэгорый плацельшчыкаў узносаў, ажыццяўляюць індывідуальны (персаніфікаваны) улік звестак пра застрахаваных асоб з мэтай дзяржаўнага сацыяльнага страхавання, у тым ліку прафесійнага пенсійнага страхавання, а таксама ажыцяўляюць кантроль за правільнасцю прадастаўлення плацельшчыкамі ўзносаў звестак, неабходных для вядзення індывідуальнага (персаніфікаванага) уліку. Работнікі аддзела таксама вядуць базы даных па ўсіх катэгорыях плацельшчыкаў узносаў і атрымальніках прафесійных пенсій. Пры гэтым забяспечваюцца канфідэнцыяльнасць і захаванасць інфармацыі баз даных. І гэта далёка не ўвесь пералік абавязкаў, якія выконваюць спецыялісты аддзела.

У зоне ўвагі работнікаў аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва знаходзяцца шматлікія катэгорыі плацельшчыкаў. Гэта 456 юрыдычных асоб, сярод якіх 140 камерцыйных арганізацый з колькасцю работнікаў да 100 чалавек, якія маюць статут мікраарганізацый, а таксама 766 фізічных асоб, сярод якіх 756 індывідуальных прадпрымальнікаў, два натарыусы, трое адвакатаў і пяцёра іншых фізічных асоб.

— Канечне, за дакладнасцю лічбаў, іх аператыўным унясеннем у спісы кіпіць праца людзей, якія знайшлі прызванне ў нялёгкай рабоце. Вольга Мікалаеўна, раскажыце, калі ласка, пра вашых супрацоўнікаў.

— Мае калегі — гэта адна зладжаная каманда прафесіяналаў, людзей, якія на высокім узроўні выконваюць сваю справу. 20 год аддала рабоце ў аддзеле інспектар Таццяна Трыбо. Добрасумленна выконвае сваю работу інспектар Святлана Васіленка, працоўны стаж якой складае 23 гады. Маёй правай рукой з’яўляецца намеснік начальніка аддзела Наталля Касцюковіч, якая кожную справу выконвае аператыўна і на высокім узроўні.

Напярэдадні Дня работнікаў сацыяльнай абароны хочацца ад усёй душы павіншаваць сваіх калег і выказаць ім самыя шчырыя віншаванні, найлепшыя пажаданні здароўя, шчасця і сямейнага дабрабыту. Няхай побач з імі будуць толькі шчырыя і добразычлівыя людзі, а работа прыносіць толькі радасць і задавальненне. Няхай нашым справам і пачаткам спадарожнічае поспех!

Ад рэдакцыі:калектаў рэдакцыі раённай газеты “Лепельскі край” далучаецца да шчырых віншаванняў і ад усёй жушы жадае работнікам сацыяльнай абароны Лепельшчыны ўсяго самага светлага, лепшага і дарагога, што можа быць у жыцці. Няхай здзяйсняюцца ўсе вашы запаветныя мары і жаданні!

Святлана ВАЗНЯК.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.