“Жаніцьба Цярэшкі”
Народны абрад “Жаніцьба Цярэшкі” не страчвае сваёй папулярнасці. У раённым Доме культуры ў дзень святкавання Калядаў арганізатарамі народнай гульні сталі ўдзельнікі народнага клуба “Ветэран”. Пад звонкія гукі гармоніка моладзь танцавала “Лявоніху”, “Падыспань”, іншыя народныя танцы. Узнімалі настрой бадзёрыя гукі песень, не сціхалі жарты і смех.
“Кніга дабрыні”
Менавіта так называлася гульнёвая праграма для моладзі, якая была арганізавана на маладзёжнай дыскатэцы вечарам, на Каляды.
Хлопцы і дзяўчаты з задавальненнем удзельнічалі ў яркіх, запамінальных конкурсах, у якіх раскрывалася веліч пачуцця, што захоўвае і працягвае жыццё, — кахання.
Расці барам
Актыўна ўключыліся ў нарыхтоўку яловых і сасновых шышак работнікі Стайскага лясніцтва. У студзені плануецца сабраць 600 кг.
16 немаЎлят
Бягучы год “ураджайны” на нараджэнні. Як паведамілі з раённай бальніцы, у пачатку студзеня нарадзілася 16 немаўлят.
ІНТЭРНАЦЫЯНАЛЬНЫЯ ШЛЮБЫ
Стварэнне адзінай эканамічнай прасторы з Расіяй садзейнічае заключэнню шлюбаў з грамадзянамі гэтай краіны. Летась у аддзеле загса райвыканкама і сельвыканкамах раёна было зарэгістравана 14 сямейных пар паміж жыхарамі Лепельшчыны з ураджэнцамі РФ, толькі па адной — з прадстаўнікамі Украіны і Казахстана.