Позарилась на косметику
Жанчына 1960 года нараджэння жыве і працуе ў аграгарадку Стаі. Нядаўна яна перажыла некалькі непрыемных хвілін. У першай палове дня выявіла, што раніцай невядомы злодзей праз незачыненае акно пралез у яе дом. Аб’ектам крадзяжу стала… касметыка — усяго на 35 рублёў. Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку прыйшлі да высновы, што да крадзяжу мае прамое дачыненне грамадзянка 1969 года нараджэння, жыхарка той жа вёскі. Частка ўкрадзенага вернута.