Позарилась на косметику

letoile-decadance-all-1Жанчына 1960 года нараджэння жыве і працуе ў аграгарадку Стаі. Нядаўна яна перажыла некалькі непрыемных хвілін. У першай палове дня выявіла, што раніцай невядомы злодзей праз незачыненае акно пралез у яе дом. Аб’ектам крадзяжу стала… касметыка — усяго на 35 рублёў. Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку прыйшлі да высновы, што да крадзяжу мае прамое дачыненне грамадзянка 1969 года нараджэння, жыхарка той жа вёскі. Частка ўкрадзенага вернута.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.