Пожар в магазине Лепеля
Ноччу, у 04.36 16 кастрычніка паступіла паведамленне аб пажары ў краме рытуальных тавараў на вуліцы Лабанка прыватнага прадпрыемства “Статус Металік плюс”. Вялікі драўляны будынак абкладзены цэглай, 1928 года пабудовы, калісьці ў ім размяшчалася раённая бальніца.
Пажарныя машыны прыбылі на месца за шэсць хвілін, яшчэ 12 спатрэбілася на ліквідацыю загарання. Агнём пашкоджаны дах, столь, кавалак сцяны, маёмасць.
Галоўнай версіяй загарання разглядаецца наўмысны падпал.