Лепельскія праваахоўнікі выявілі «беспашпартны» тавар і канфіскавалі
Пад час чарговага сумеснага рэйду супрацоўнікі групы па барацьбе супраць эканамічнай злачыннасці РАУС і інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах на гарадскім рынку выявілі факт продажу з парушэннем закону. У прыватнасці, індывідуальны прадпрымальнік 1959 года нараджэння рэалізоўваў 13 аўтамабільных магнітол, тэлевізар, пяць акустычных сістэм, 15 мабільных тэлефонаў без дакументаў, якія б пацвярджалі легальнасць іх набыцця. На ІП складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, канфіскаваны 34 адзінкі тавару на суму 30,9 мільёна рублёў.
У другім выпадку супрацоўнікі ГБЭЗ і ІМПЗ на базары ІП Мацешы выявілі факт продажу 37 пар абутку без дакументаў. Гандлем займаўся індывідуальны прадпрымальнік, лепяльчанін 1971 года нараджэння. Абутак на суму 36,9 мільёна рублёў канфіскаваны.