Хмызнякі для саманарыхтоўкі дроў на Лепельшчыне
Вяскоўцы нярэдка звяртаюцца ў мясцовы орган улады наконт нарыхтоўкі дроў. За агародамі пожні зарастаюць хмызам, а там можна назапасіць на зіму паліва і навесці парадак на зямлі. Раённы выканаўчы камітэт зацвердзіў спіс месцаў росту драўнінна-хмызняковай расліннасці, размешчанай на землях сельскагаспадарчага прызначэння па Стайскім сельсавеце, дзе можна займацца саманарыхтоўкай дроў. У прыватнасці, у ваколіцах вёскі Пышна — з боку г. Лепеля, справа ад дарогі; вёскі Савін Дуб — на ўсход ад населенага пункта, справа ад дарогі; вёскі Дражна — у межах населенага пункта.
ДЛГУ «Лепельскі лясгас» даручана арганізаваць выдачу лясніцтвамі лесарубных квіткоў насельніцтву на высечку драўнінна-хмызняковай расліннасці.