Лясны крадзеж на Лепельшчыне

Лепяльчанка 1972 года нараджэння нідзе не працуе, мае выпадковыя заробкі, у тым ліку са збору і здачы лясных ягад. Аднойчы яна зноў пайшла ў лес, набрала вядро чарніц. Паставіла, пачала набіраць другое. Калі агледзелася, поўнага вядра ўжо не было.

Разам з ім зніклі заплечнік з ежай, дзве плашчовыя накідкі на выпадак дажджу і камізэлькі з флікернымі ўстаўкамі — усё, што было складзена ў адным месцы. Жанчына звярнулася ў міліцыю.
Супрацоўнікі РАУС устанавілі, што крадзеж учыніў 21-гадовы жыхар вёскі Казлы, дарэчы, раней ужо судзімы за крадзеж. Жанчыне вярнулі вопратку, ягады злодзей паспеў здаць, а грошы — патраціць на спіртное.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.