Аварыя на скрыжаванні

IMG_6982На днях на скрыжаванні трасы Мінск — Віцебск і Аршанскай шашы адбылася страшная аварыя. Адразу заспакоім чытачоў, пацярпелыя ў ёй, на шчасце, атрымалі толькі лёгкія траўмы, загінулых не было.

У ДТЗ сутыкнуліся аўтамабіль “Ніва”, які належыць КУВСГП “Лепельскае”, пад кіраваннем вадзіцеля гэтага ж прадпрыемства, і аўтамашына “Рэно”, у якой акрамя вадзіцеля ехалі яшчэ двое пасажыраў. Удар прыйшоўся пярэднім левым крылом “Рэно” ў правы борт “Нівы”. Ад яго іншамарку ссунула на ўзбочыну, а “Ніва” перакулілася і звалілася пад адхон. У абедзвюх машынах спрацавалі падушкі бяспекі.
Прыбыўшыя на месца байцы РАНС заўважылі лужыну бензіну з “Нівы”, таму залілі зямлю вакол яе, зрабілі так званую пенную падушку, каб прадухіліць магчымае загаранне.
На астатнія пытанні павінна адказаць далейшае расследаванне.
Васіль МАТЫРКА.
На здымку: на месцы аварыі.
Фота з архіва РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.