Барадулінская паэзія на Лепельскай зямлі

барадулінАпошні тыдзень лютага і першы — сакавіка праходзілі пад знакам Барадуліна. Справа ў тым, што амаль разам сышліся дзве памятныя даты жыццёвага шляху гэтага слыннага майстра паэтычнага слова – васьмідзесяцігоддзе з дня нараджэння і гадавіна па смерці. У Слабадской сельскай бібліятэцы на Лепельшчыне вырашылі ўшанаваць памяць народнага паэта Беларусі “Гадзінай паэтычнага настрою”. На мерапрыемства прыйшлі вучні мясцовай школы. Бібліятэкар Святлана Прыдатка распавяла пра жыццёвы і творчы шлях паэта. А потым гучала непаўторная барадулінская паэзія ў выкананні дзяцей.
Уладзімір МІХНО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.