Блокирование железной дороги — не шуточное дело

unnamedУ мінулым годзе ў Рэспубліцы Беларусь зарэгістравана значная колькасць фактаў блакіроўкі руху чыгуначных саставаў шляхам накладання металічнага дроту. Колькасць такіх выпадкаў расце з кожным годам.

Толькі за 1 суткі па краіне работнікі праваахоўных органаў выявілі больш за 20 фактаў накладання металічнага дроту на рэйкі. Усё часцей у асобных інтэрнэт-рэсурсах з’яўляюцца заклікі да блакіроўкі чыгуначных шляхоў для таго, каб пару­шыць графік руху цягнікоў і такім чынам нанесці ўрон Беларускай чыгунцы. Такое ўмяшальніцтва ў функцыянаванне чыгункі вядзе не толькі да збою графіку руху цягнікоў, а і экстранага тармажэння. Аднак гэта можа прывесці да траўмавання пасажыраў і незваротных наступстваў.
Зрыў графіка руху нясе вялікія нязруч­насці для пасажыраў, якія не паспяваюць своечасова прыбыць у пункт прызначэння, а таксама вядзе да эканамічных страт.
Трэба адзначыць, што за наўмыснае блакіраванне транспартных камунікацый шляхам стварэння перашкод або іншым спосабам прадугледжана пакаранне па артыкуле 18.1 Адміністрацыйнага кодэкса ў выглядзе штрафу ад 6 да 10 базавых велічынь.
За падкладванне на чыгуначныя і трамвайныя шляхі прадметаў, якія могуць выклікаць парушэнні руху, пашкоджанне чыгуначных або трамвайных шляхоў, абаронных шляхавых аб’ектаў, збудаванняў, устройстваў сігналізацыі і сувязі прадугледжана адказнасць па артыкуле 18.3 Адміністрацыйнага кодэкса Рэспублікі Беларусь – штрафу да 50 базавых велічынь. У выпадку парушэння бяспекі руху чыгуначнага транспарту і ўчыненне дзеянняў, якія ствараюць пагрозу для бяспечнага функцыянавання чыгункі, прадугле­джана не толькі адміністрацыйная, а і крымінальная адказнасць.
За наўмыснае разбурэнне, пашкоджанне або прывядзенне іншым спосабам у непрыдатны для эксплуатацыі стан сродкаў чыгуначнага транспарту, шляхоў зносін, збудаванняў на іх, а таксама сродкаў сігналізацыі або сувязі, калі гэтыя дзеянні заведама для віноўнага маглі прывесці да смерці чалавека, крушэння, аварыі або іншых цяжкіх наступстваў, ці ўрону ў асабліва буйным памеры, прадугледжана адказнасць па артыкуле 309 Крымінальнага кодэкса. Максімальны тэрмін пакарання складае да 10 гадоў пазбаўлення волі.
За наўмысныя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак і выказваюцца з яўнай непавагай да грамадства (хуліганства), а таксама ўчыненыя паўторна або групай асоб, або ў спалучэнні з нанясеннем менш цяжкага цялеснага пашкоджання, прадугледжана адказнасць па артыкуле 339 Крымінальнага кодэкса. Максімальны тэрмін пакарання складае да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Заўсёды важна памятаць пра тое, што бяспека на чыгунцы – гэта самае галоўнае, а злачынныя дзеянні ствараюць рэальную пагрозу для бяспечнага руху не толькі пасажырскага, а і грузавога транспарту.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.