Загорелись два гаража

unnamed17 жніўня каля 3 гадзін ночы ў службу выратавання паступіла паведамленне пра пажар гаража па вуліцы Шпітальная ў г. Лепелі. Калі выратавальнікі прыбылі на месца здарэння, убачылі адкрытае гарэнне 2-х гаражоў. У выніку пажару ў гаражах знішчаны дах, столевае перакрыццё і пашкоджаны сцены. Прычына пажару высвятляецца. Асноўная версія – падпал. Вельмі важна нага­даць, што ў выпадку пажару неабходна хутка званіць па тэлефонах 101 або 112. Патрэбна абавязкова ўказаць свае імя, прозвішча, прычыну ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі, а таксама паведаміць пра наяўнасць людзей у памяшканні, якое гарыць.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.