Чисто не там, где убирают…

Лепельскі РК ГА «БРСМ» сумесна з раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і міжраённай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету правялі ўборку прыбярэжнай паласы возера Святое.

Гэтае месца вельмі любяць жыхары нашага горада, а таксама госці. Некаторыя яго ўвогуле лічаць святым згодна з легендай. У спёку вада выратоўвае, таму у апошнія тыдні там асабліва шматлюдна.

Прыемна назіраць, як семьямі адпачываюць ля вадаёма, чуецца вясёлы гоман дзяцей.

Аднак ёсць адно але… Не здзіўлены, а ўзрушаны былі ўдзельнікі акцыі, калі прыехалі на месца.

— Нам стала сорамна за тых, хто там адпачывае ў летні перыяд, — адзначыла Вікторыя Пшонка, да якой далучыліся і іншыя удзельнікі акцыі. — Людзям складана адысці 10 метраў да кантэйнераў, якія, дарэчы, былі пустыя. Лепш скінуць смецце прама каля ўваходу ў альтанку. Мы за некалькі гадзін назбіралі шмат шкла, шыферу, пластыкавых бутэлек і іншага смецця, якое было схавана, калі можна так сказаць, у кусты. Хочацца, каб людзі навучыліся адпачываць культурна, бо на двары 21 стагоддзе, і ўжо існуюць мяшкі для смецця, якія каштуюць не так і дорага.

Усім нам падабаецца прысці ў чысціню. Дык давайце ж і пакідаць яе пасля сябе.

Чыста не там, дзе прыбіраюць, а там, дзе не смецяць!

Падрыхтавала Наталля Храпавіцкая.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.