Чым жа змогуць з карысцю для сябе і грамадства заняцца маладыя людзі?

Улетку пачынаюцца канікулы ў вучнёўскай моладзі і студэнтаў. Хлопцы і дзяўчаты хочуць падзарабіць, як кажуць, на кішэнныя расходы. І мясцовы орган улады ідзе насустрач падрастаючаму пакаленню. Чым жа змогуць з карысцю для сябе і грамадства заняцца маладыя людзі? Поле дзейнасці абумоўлена спецыфічнымі фактарамі. Прадугледжаны  рамонт памяшканняў (класаў, аўдыторый) устаноў адукацыі, інтэрнатаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі;  рамонт мэблі, а таксама добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторый устаноў адукацыі, аховы здароўя,  бібліятэк, аб’ектаў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва; аднаўленне кніжнага фонду.

Маладыя рукі спатрэбяцца на доглядзе пасеваў сельскагаспадарчых культур і ўборцы вырашчанага ўраджаю, на пасадцы  лесу і догля­дзе  лесанасаджэнняў,  добраўпарадкаванні месцаў воінскіх і грамадзянскіх пахаванняў.

Арганізатарамі часовай працоўнай занятасці студэнцкай і вучнёўскай моладзі вызначаны аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, установа адукацыі «Лепельскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж», установа адукацыі «Лепельскі дзяржаўны прафесійны ліцэй», дзяржаўная ўстанова адукацыі «СШ № 1 г. Лепеля», дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гімназія імя И.М.Ерашова», дзяржаўная ўстанова адукацыі «СШ №3 г. Лепеля», дзяржаўная ўстанова адукацыі «Бароўская СШ Лепельскага раёна» і інш.

Вырашана накіраваць частку сродкаў бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь, выдзеленых у 2016 годзе з  абласнога бюджэту, на фінансаванне мерапрыемстваў па забеспячэнні, часовай працоўнай занятасці студэнтаў і навучэнцаў у суме 610 мільёнаў рублёў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.